Чаму дзеці з асаблівасцямі развіцця не могуць вучыцца па-беларуску?
Дамагчыся стварэння беларускамоўнага класа ў “сваёй” школе — яшчэ той квест для бацькоў у краіне, дзе беларуская мова з’яўляецца адной з дзяржаўных! Часцяком, гэты квест так і застаецца незавершаным. А што казаць пра бацькоў, якія маюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, але хочуць, каб іх дзеці атрымлівалі адукацыю на матчынай мове! Перад імі стаіць задача стварыць не проста беларускамоўны клас, а беларускамоўны інтэграваны клас. А гэта значыць — знайсці беларускамоўных дзяцей з асаблівасцямі развіцця аднолькавага ўзросту.
Ці ёсць у Мінску ўвогуле школы з беларускамоўнымі інтэграванымі класамі? Чаму бацькі павінны абіваць парогі чыноўнікаў і самі арганізоўваць беларускамоўныя класы, калі па Канстытуцыі нас і так павінны забяспечыць магчымасцю атрымліваць адукацыю на абранай намі, а не чыноўнікамі ад адукацыі дзяржаўнай мове? Што рабіць, калі знайсці неабходную для стварэння класа колькасць дзяцей не атрымаецца?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае бацька, які шукае будучых аднакласнікаў для сваёй дачкі Ганны, Віктар Малышчыц.