Чаму Лукашэнка ў Рыме сустракаецца з прэзідэнтам Італіі, а не з прэм’ерам?

Чаму Лукашэнка ў Рыме сустракаецца з прэзідэнтам Італіі, а не з прэм’ерам?

20 траўня Лукашэнка накіроўваецца з афіцыйным візітам у Італію і Ватыкан. Плануецца, што беларускі кіраўнік правядзе перамовы з прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Сэрджа Матарэла, дзе яны разгледзяць увесь спектр беларуска-італьянскіх адносінаў з акцэнтам на эканамічнае ўзаемадзеянне.

У Італіі фактычным кіраўніком краіны з’яўляецца прэм’ер-міністр, прэзідэнт у асноўным выконвае прадстаўніцкія функцыі. Чаму Лукашэнка сустракаецца з прэзідэнтам?

Чаму Лукашэнка ў Рыме сустракаецца з прэзідэнтам Італіі, а не з прэм’ерам?

Па словах палітолага Андрэя Елісеева, прычына ў тым, што галоўнай мэтай візіту з’яўляецца ўсё ж Ватыкан, а Італія ў ім — толькі транзітны прыпынак.

“Асноўная мэта гэтага візіту — Ватыкан. Беларусь шмат гадоў развівала адносіны з каталіцкай царквой. І менавіта каталіцкая царква, Ватыкан, запрашае Лукашэнку. Італію тут можна разглядаць як другасны кірунак”.

Чаму менавіта Ватыкан і Італія сталі першым месцам Еўрасаюза, куды ладзіцца афіцыйны візіт Лукашэнкі пасля зняцця санкцый?

На думку Елісеева, гэта добра пасуе знешнепалітычнай стратэгіі, якую кіраўнік Беларусі развівае апошнімі гадамі, асабліва ад пачатку расійска-ўкраінскага канфлікту — імідж міратворцы. А калі яшчэ будзе дамоўлена пра візіт Папы ў Беларусь — гэта ўвогуле стане добрым прыбыткам у знешнепалітычны імідж Лукашэнкі і Беларусі.

Чаму Лукашэнка ў Рыме сустракаецца з прэзідэнтам Італіі, а не з прэм’ерам?
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Бенедыкта XVI. 2009 год. Фота: president.gov.by

Па звестках інфармаваных крыніц, першы візіт пасля замарозкі і зняцця санкцый у ЕС Лукашэнка мусіў здзейсніць у Латвію. Але быў ён перанесены або адмяніўся — невядома. Міністэрства замежных спраў Латвіі паведаміла Еўрарадыё, што не дае каментароў з гэтай нагоды.

Елісееў выказвае меркаванне, што для Еўрапейскага саюза візіт у Італію не самы значны. Ён, да прыкладу, не паўплывае на прыняцце рашэнняў Саветам міністраў ЕС. Але беларускаму боку ён зможа прынесці пэўныя дывідэнды:

“Мы ведаем, што цяпер адбываецца ў эканоміцы краіны. Дык вось, гэты візіт можа замяніць унутрыпалітычныя правалы замежнапалітычнымі поспехамі”, — кажа Елісееў.

А вось Беларусь Ватыкану першапачаткова была патрэбная, каб паспрыяць сустрэчы Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага. А пасля таго, як гэтая сустрэча адбылася ў лютым 2016 года, беларускія дыпламаты вельмі пісьменна падтрымлівалі гэтыя адносіны, тлумачыць палітолаг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі