Памілаваны яшчэ 31 палітвязень

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / novychas.online

Да 7 лістапада Лукашэнка "памілаваў" яшчэ 31 палітвязня — гэта дзве жанчыны і 29 мужчын.

Яго прэс-служба называе іх людзьмі, "асуджанымі за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".

Імёны памілаваных не называюцца. Аднак паведамляецца, што сярод іх 17 маюць хранічныя захворванні, трое з'яўляюцца інвалідамі.

У 27 асуджаных ёсць дзеці, прычым сямёра з гэтых палітвязняў — шматдзетныя бацькі.

Палітвязняў вызвалілі без зняцця судзімасці. МУС будзе сачыць "за іх правапаслухмянымі паводзінамі".

Апошняя перад гэтым група палітвязняў была памілаваная 16 верасня. Гэта таксама было прымеркавана дя дзяржаўнага свята — Дня адзінства. Тады сярод памілаваных таксама былі інваліды, людзі з хранічнымі захворваннямі і пенсіянеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі