Чаму ў Беларусі ў школы і дзіцячыя садкі прыносяць зброю? — Ціханоўская

Беларускіх школьнікаў апрацоўвае ваяўнічая прапаганда / t.me/modmilby/
Беларускіх школьнікаў апрацоўвае ваяўнічая прапаганда / t.me/modmilby/

Да чаго рыхтуе беларускіх дзяцей рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Такім пытаннем задаецца кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская.

"Нашых дзяцей пастаянна водзяць у воінскія часці і калоніі, у школы і дзіцячыя садкі прыносяць зброю. Іх прымушаюць канспектаваць прапаганду..., піша палітык. — А на дзіцячых мерапрыемствах пастаянна прысутнічаюць міліцыянеры і вайскоўцы. Якія веды могуць атрымаць нашы дзеці ад такіх урокаў? Дзе ў гэтым сапраўдная педагогіка? Ці вучаць усе гэтыя мерапрыемствы і людзі ў пагонах гуманнасці, чалавекалюбству і спачуванню?".

Ціханоўская падкрэслівае, што рэжым Лукашэнкі рыхтуе "не тую будучыню, якую мы хочам для сваіх дзяцей". Яму патрэбныя "паслухмяныя салдаты", адурманеныя прапагандай.

"Дык да чаго рэжым рыхтуе будучае пакаленне? Да вайны? Да супрацьстаяння? Але з кім?", — задае пытанні Святлана Ціханоўская. Яна заклікае бацькоў размаўляць з дзецьмі, расказваць ім праўду пра тое, што адбываецца ў краіне, развіваць крытычнае мысленне. "Наўрад ці іх навучаць гэтаму ў школах. І калі гэтага не зробіце вы, то вашыя дзеці ў будучыні будуць гаварыць на мове сілы і дубінак", — піша палітык.

Чаму ў Беларусі ў школы і дзіцячыя садкі прыносяць зброю? — Ціханоўская
t.me/modmilby/
Чаму ў Беларусі ў школы і дзіцячыя садкі прыносяць зброю? — Ціханоўская
t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі