Чаму ў Злучаным Каралеўстве заціхла гісторыя з “брэкзітам”

Чаму ў Злучаным Каралеўстве заціхла гісторыя з “брэкзітам”

Выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза мусіць быць скончаны да выбараў у Еўрапейскі парламент. Пра гэта ў аўторак заявіў нямецкі міністр па справах Еўропы Міхаэль Рот.

Па яго словах, пасля запуску механізма “брэкзіта”, які прадугледжвае 50-ы артыкул Лісабонскай дамовы, мусяць пачацца сур’ёзныя перамовы паміж Лонданам і Бруселем. Ён перакананы, што ў наступным Еўрапарламенце, які мусіць абірацца ў 2019 годзе, не можа быць брытанскіх дэпутатаў. 

Чаму ў Злучаным Каралеўстве заціхла гісторыя з “брэкзітам”

Чаму ў самой Вялікабрытаніі працэс выхаду з аб’яднанай Еўропы зацягваюць? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да сацыёлага і медыяэксперта Аляксея Лявончыка.

Па яго словах, дагэтуль ніхто дакладна не разумее, што будзе. Юрыдычна запусціць дзеянне 50-га артыкула Лісабонскай дамовы можа толькі прэм’ер-міністр каралеўства Тэрэза Мэй. Прычым яна мае некалькі спосабаў зрабіць гэта:

“Прэм’ер-міністр можа запусціць гэты працэс, выкарыстоўваючы “каралеўскую прэрагатыву”. Гэта калі каралева дэлегуе сваю ўладу на прыняцце пэўнага рашэння дзейнаму прэм’еру. І ўрад прымае рашэнне без згоды парламента”, — тлумачыць Лявончык.

Чаму ў Злучаным Каралеўстве заціхла гісторыя з “брэкзітам”
Другі спосаб. Вынесці прыняцце рашэння пра "брэкзіт" у брытанскі парламент. Фота: euromag.ru

Другі спосаб: урад у асобе Тэрэзы Мэй вынесе прыняцце гэтага рашэння ў брытанскі парламент, і ўжо ён будзе вырашаць, ці пачынаць “брэкзіт”, гаворыць медыяэксперт. Цяперашні парламент у большасці праеўрапейскі, але частка дэпутатаў можа не захацець галасаваць супраць волі брытанскага народа, бо гэта пагоршыць іх выбарчыя перспектывы на наступных выбарах.

Але калі сітуацыя ў эканоміцы пагоршыцца — а ўжо з’яўляюцца знакі таго, што гэта можа адбыцца (да прыкладу, падае кошт нерухомасці ў Лондане) — парламент можа прагаласаваць ужо не “супраць волі народа”, а “за паляпшэнне эканамічнага становішча”.

“То бок цяпер яны [урад і парламент] не хочуць браць адказнасць, каб не плюнуць у меркаванне бальшыні, якой бы невялікай яна ні была, а калі эканоміка папсуецца і апытанні пакажуць, што ў гэтым вінавацяць “брэкзітаўскі ўрад”, зразумела, што гэтае пытанне пойдзе на галасаванне парламента. І тады парламент выступіць як ратаўнік нацыі”, — прагназуе адзін з варыянтаў падзеяў Лявончык.

Таму зацягванне гэтай сітуацыі вельмі выгаднае і для цяперашняга ўрада, і для парламента.

Чаму ў Злучаным Каралеўстве заціхла гісторыя з “брэкзітам”
Тэрэза Мэй. Фота: news-front.info

Тэрэза Мэй — не абраны народам прэм’ер, яе прызначыла партыя. Яна замяніла абранага прэм’ера, што робіць яе мандат слабейшым. Тэарэтычна, калі наступіць вельмі няпэўная сітуацыя, якая будзе патрабаваць імклівага прыняцця адказных рашэнняў, Мэй можа правесці датэрміновыя выбары, каб узмацніць свой мандат. Выхад Брытаніі з Еўрасаюза ўжо будзе праводзіцца пасля гэтых выбараў — і гэта трэці спосаб, мяркуе медыяэксперт. 

“Фактычна, яна [Тэрэза Мэй] абрала кірунак мінімальнай шкоды — сядзець і глядзець, куды ўся гэтая сітуацыя пойдзе. Можа быць, яны і знойдуць нейкае магічнае рашэнне, а можа, сітуацыя зменіцца так, што ніякі брэкзіт не спатрэбіцца”, — гаворыць Лявончык і дадае, што калі стан эканомікі каралеўства пачне пагаршацца, можа быць яшчэ і чацвёрты сцэнар.

Чаму ў Злучаным Каралеўстве заціхла гісторыя з “брэкзітам”

Паводле яго Лондан дазволіць Бруселю выставіць гандлёвыя ўмовы. Вядома, яны будуць неспрыяльнымі для Брытаніі. Гэта стане нагодай правесці рэферэндум па прыняцці гэтых умоваў. І калі людзі выкажуцца супраць дамоўленасцяў з Еўрасаюзам, гэта будзе азначаць што Брытанія застанецца ў ЕС.

Лявончык мяркуе, што замаруджванне “брэкзіта” можа цягнуцца доўга, і мяжа тут — не час, а эканамічныя паказчыкі.

Але, на думку медыяэксперта, калі юрыдычная працэдура выхаду не пачнецца да канца гэтага года, яна не пачнецца і ў наступным, бо тады чакаюцца выбары ў Францыі і Германіі. А весці перамовы з лідарамі, якіх могуць не выбраць, бесперспектыўна. Да таго ж у гісторыі Еўропы рэферэндумаў, дзе правальваліся вялікія канстытуцыйныя ініцыятывы, было шмат. Еўрасаюз проста пераседжваў пэўны час, а потым выносіў пытанне на новы рэферэндум.

Нагадаем, на рэферэндуме аб далейшым сяброўстве Вялікабрытаніі ў ЕС, які адбыўся 23 чэрвеня, каля 52% прагаласавалі за выхад з аб’яднанай Еўропы.

Прэм’ер-міністр краіны Тэрэза Мэй паабяцала выканаць волю народа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі