Чарговая масіраваная атака Кіева: гарэла шматпавярхоўка, загінуў чалавек

У выніку начной атакі на Кіеў ёсць загінулы і пацярпелыя / ДСНС Украіны
У выніку начной атакі на Кіеў ёсць загінулы і пацярпелыя / ДСНС Украіны

Гэтай ноччу ў небе над Кіевам былі збітыя 20 беспілотнікаў, запушчаных расійскімі войскамі. За апошнія суткі расіяне атакавалі ўкраінскую сталіцу тройчы, адзначылі ў Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі. "Прычым праціўнік пастаянна мяняе зброю для атакі, пасля камбінаванай ракетна-дронавай, а затым балістычнай, агрэсар ужыў выключна БПЛА", — гаворыцца ў паведамленні. Гэтая атака стала 17-й з пачатку месяца. У адміністрацыі падкрэслілі, што "напад быў масіраваны, з розных кірункаў, у некалькі хваляў". Паветраная трывога доўжылася амаль 3 гадзіны. У выніку падзення абломкаў ёсць ахвяры і разбурэнні ў розных раёнах Кіева.

У прыватнасці ў Галасееўскім раёне з-за падзення абломкаў на шматпавярховы жылы дом пачаўся пажар. Ён закрануў два апошнія паверхі. Папярэдне, адзін чалавек загінуў, трое траўмаваныя. Больш за 20 чалавек давялося эвакуіраваць. Не выключана, што разбуранае перакрыцце паміж паверхамі, ідуць пошукавыя працы. Пад заваламі могуць быць людзі.

Пазней у паветраных сілах Украіны ўдакладнілі, што ўсяго ў небе краіны гэтай ноччу было знішчана 29 з 31 ударных БПЛА. Амаль усе дроны былі збіты на подступах да сталіцы і ў небе Кіева.

Очередная массированная атака Киева: горела многоэтажка, погиб человек
Пасля падзення абломкаў у шматпавярхоўцы пачаўся пажар / Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі