Шкурын забіў свой 13-ы гол у футбольным чэмпiянаце Польшчы

Ілля Шкурын

Ілля Шкурын / gol24.pl

Ілля Шкурын забіў свой 13-ы гол у футбольным чэмпiянаце Польшчы. Здарылася гэта ў панядзелак у матчы 29-га тура, у якім "Сталь" гуляла ў гасцях з "Вартай" і прайграла з лікам 2:5.

Беларускі футбаліст перапыніў 4-матчавую серыю без галоў. Усяго ў сёлетнім сезоне Шкурын правёў за "Сталь" 28 гульняў. Акрамя 13 галоў на яго рахунку 5 галявых перадач.

Шкурыну 24 гады. У 2019-м ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, у складзе "Энергетыка-БДУ" забіў 19 галоў. Пасля былі ЦСКА, кіеўскае "Дынама" і польскі "Ракуў". У 2022-2023 гадах беларус гуляў у Ізраілі, зноў стаў шмат забіваць. Пераход у "Сталь" аказаўся ўдалым.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных пратэстаў у 2020-м Ілля Шкурын заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі