Прэм'ер-міністр Польшчы заявіў пра актывізацыю спецслужбаў Беларусі і РФ

Дональд Туск з прэм'ерам Вялікабрытаніі і генеральным сакратаром NATO

Дональд Туск з прэм'ерам Вялікабрытаніі і генеральным сакратаром NATO / twitter.com/donaldtusk

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра актывізацыю спецслужбаў Беларусі і РФ. "Расійскія службы і беларускія службы спрабуюць па ўсёй Еўропе, у тым ліку і ў Польшчы, усё больш актыўна ўплываць на ход падзей, — гаварыў ён. — І мы гэта ведаем, сігналы паступаюць з усіх еўрапейскіх сталіц".

Па словах Туска, будучыя выбары ў Еўрапейскі парламент (яны пройдуць у чэрвені 2024-га) — адны з самых важных выбараў у пасляваеннай гісторыі Польшчы. З'яўляецца ўсё больш даказаў "спробаў рускіх умяшацца рознымі спосабамі, у тым ліку жорсткімі", у іх працэс. Нядаўна стала вядома, што Бельгія расследуе ўмяшанне Расіі ў еўрапейскія выбары.

"Ніколі яшчэ гэтыя пытанні, якія таксама будуць вырашацца ў Еўрапарламенце, ва ўсёй Еўропе, ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, не былі так важныя і ніколі яшчэ яны не аказвалі такога радыкальнага ўплыву на наша паўсядзённае жыццё, як цяпер, у момант вайны, у момант пагроз, пра якія Еўропа некалькі гадоў таму нават не думала", — заявіў прэм'ер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі