Частку самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі зробяць шкляной
Мост праз Нёман у Мастах
У Мастах ідзе рэканструкцыя падвеснага моста праз Нёман. Даўжыня гэтага моста — 193 метры, і гэта самы доўгі такі мост у краіне, паведамляе рэсурс @pul4region. Апошні раз яго грунтоўна рэканструявалі яшчэ ў 1990-я.
Праект цяперашняй рэканструкцыі прадугледжвае, што падлога цягам 10 метраў у сярэдзіне моста зробіцца шкляной (цяпер яна драўляная). Калі завершацца ўсе працы, пакуль невядома. Гэта залежыць ад таго, калі прыбудуць новыя сталёвыя ліны, на якіх будзе вісець мост. Тэрміны могуць расцягнуцца да паўгода.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.