Чатыры "подзвігі" "Гіві": паказальна застрэліў байца, прымушаў есці шаўрон (18+)

Чатыры "подзвігі" "Гіві": паказальна застрэліў байца, прымушаў есці шаўрон (18+)

У Данецку забілі палявога камандзіра так званай "ДНР" Міхаіла Таўстых. Але больш вядомы ён як камандзір батальёна "Самалі" "Гіві". Нарадзіўся ён ва ўкраінскім Ілавайску. Яму было 36 гадоў, спецыяльнасць — камандзір танка. Казаў, што ў яго грузінскія карані ад аднаго з прадзедаў. Чым вядомы "Гіві" і за што яго так ненавідзяць у цывілізаваным свеце?

"Гіві" быў сябрам забітага ў Данецку ў кастрычніку 2016 года Арсенія Паўлава, больш вядомага як "Матарола", які прызнаўся, што расстрэльваў палонных салдат, меў дзвюх жонак і абстрэльваў дзеля забавы сваіх з гранатамёта.

1. Пасля ліквідацыі "Матаролы" "Гіві" заявіў, што будзе захопліваць і раўняць з зямлёй украінскія гарады

2. "Гіві", як і яго сябар "Матарола", вядомы здзекамі з палонных салдатаў. Ёсць відэа, дзе ён зразае з формы салдат шаўроны з украінскім сцягам і прымушае іх есці: "Жары, пачвара! Рот адкрый! Жары, сволач!". Свае "подзвігі" баевікі-садысты любяць здымаць на відэа.

3. Прадстаўнік Мінабароны Украіны Таццяна Рычкова казала, што "Гіві" паказальна расстрэльваў параненых украінскіх салдат у аэрапорце Данецка.

"Ён паказальна застрэліў байца. Пра гэта нам расказаў адзін з расійскіх вайскоўцаў. Ён сказаў: "Гэты прыдурак застрэліў вашага пацана паказальна".

4. "Гіві" жорстка абыходзіўся з баевікамі свайго батальёна. Мог публічна збіць іх і кінуць у падвал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі