Чэкі “Маёмасць” можна будзе абмяняць на акцыі яшчэ 25 прадпрыемстваў

Чэкі “Маёмасць” можна будзе абмяняць на акцыі яшчэ 25 прадпрыемстваў

З 1 ліпеня спіс прадпрыемстваў, на акцыі якіх можна абмяняць чэкі “Маёмасць”, папоўніцца 25-цю новымі назвамі. У іх ліку рыбныя гаспадаркі “Волма”, “Палессе” і “Солы”, Радашковіцкі керамічны завод, ААТ “Беларускае марское параходства”, ААТ “Белэнергааўтаматыка”, ААТ “Белэнергаабарона” і іншыя.

Такім чынам, колькасць прадпрыемстваў, на акцыі якіх можна абмяняць чэкі “Маёмасць”, перавысіла 150. З іх поўным пералікам можна азнаёміцца на сайце Дзяржкаммаёмасці (файл .док). Тэрмін абарачэння іменных прыватызацыйных чэкаў “Маёмасць” працягнуты да 31 снежня 2020 года.

Пры абмене чэкаў “Маёмасць” на акцыi адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне Беларусі маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дамовах дарэння і (або) у спадчыну ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), пры ўмове, што дорацца (ўспадкоўваюцца) толькі чэкі, выдадзеныя блізкім сваякам, але ў суме не больш за 250 іменных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.

Набываючы акцыі, грамадзянін робіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і, згодна з заканадаўствам, надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні ім, на атрыманне інфармацыі аб яго дзейнасці, а таксама на продаж, дарэнне і ўспадкоўванне акцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі