Чэргі на эндапратэзаванне ў Беларусі павялічыліся ў 10 разоў — Піневіч

Чыноўнікі кажуць, што праблема з-за коронавируса, але не згадваюць "справу артапедаў" / sb.by
Чыноўнікі кажуць, што праблема з-за коронавируса, але не згадваюць "справу артапедаў" / sb.by

Пра рост чэргаў распавёў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Я досыць даўно працую ў сістэме. Раней чарга на суставы вылічалася ў некалькіх тысячах, але людзі маглі чакаць вельмі доўга прызначэння тэрміну аперацыі. Цяпер чарга павялічылася ў дзесяць разоў, але ў яе іншы характар. Становяцца ўсе пацыенты, і тыя, якім вельмі неабходна памяняць сустаў, і тыя, якім гэта прызначана, але яны баяцца ці проста адкладаюць дзень прыходу да лекара, — кажа чыноўнік.

Які быў "характар" чэргаў раней ён не патлумачыў.

У пачатку чэрвеня дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Міхаіл Герасіменка распавёў, што пратэзавання тазасцегнавага сустава чакаюць каля 14 тысяч чалавек, каленнага — каля 15 тысяч.

З 1 студзеня 2022 года ліст чакання на пратэзаванне тазасцегнавага сустава павялічыўся на 78 адсоткаў, каленнага сустава — на 68 адсоткаў.

Герашчанка патлумачыў рост чэргаў тым, што ў перыяд пандэміі "траўматолагі-артапеды працавалі фактычна як лекары-інфекцыяністы, а аперацыйныя траўматолага-артапедычнага профілю перапрафіляваліся пад рэанімацыйныя залы".

Аднак Піневіч таксама кажа пра праблемы з самімі пратэзамі:

Наша задача — забяспечыць суставамі ўсе цэнтры ў краіне. Нагадаю, у нас 46 цэнтраў, якія могуць ставіць тазасцегнавыя суставы, і 16 — каленныя. Нам важна імпартазамяшчэнне, — кажа Дзмітрый Піневіч.

Вясной 2022 года ў Беларусі было затрымана 35 лекараў-артапедаў. Як высветліў Беларускі расследвальніцкі цэнтр, выгады ад "справы артапедаў" і забароны на ўстаноўку дзяржаўным бальніцам імпартных пратэзаў, атрымала клініка "Мерсі", звязаная з сям'ёй старэйшага сына Лукашэнкі Віктара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі