Чэргі на польскай мяжы зніклі, на літоўскай і латвійскай — выраслі
Чэргі аўтамабіляў на польскай мяжы зніклі, затое на літоўскай і латвійскай — выраслі. Гэта вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 14.00.
Болей за ўсё машын сабралося з пунктах пропуску на мяжы з Літвой. Толькі ў Каменным Логу стаяла на выездзе з Беларусі 400 грузавікоў і 13 легкавікоў, а на ўездзе ў краіну чакала 10 грузавых фураў. У Катлоўцы на выездзе стаяла 80 фураў, на ўездзе — 10. У Беняконях — 109 грузавікоў на выездзе і 65 на ўездзе. У Прывалцы на выездзе стаяла 173 грузавыя машыны.
На латвійскай мяжы выезду з Беларусі чакаюць 100 грузавікоў у Грыгароўшчыне і столькі ж — ва Урбанах.
Пры гэтым на польскай мяжы цяпер практычна няма чэргаў, толькі ў Бераставіцы на ўездзе ў краіну стаяць 80 фураў.