Член Савета Рэспублікі сказаў, колькі войскаў Беларусь мае на мяжы з Украінай
На паўднёвых межах Беларусі размешчаныя восем батальённых тактычных груп. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў член Савета Рэспублікі ад Гродзенскай вобласці, палкоўнік запасу беларускага войска Ігар Гедзіч.
Раней Мінабароны Украіны казала пра сем батальёнаў, а Мінабароны Беларусі абвяргала гэтую інфармацыю.
Гедзіч кажа, што дзеянні Беларусі маюць толькі аабарончы характар: "Мы ведаем, што шэраг, па-мойму, восем батальённых тактычных груп знаходзяцца на паўднёвых рубяжах беларускіх. Яны там выконваюць функцыю стрымвальную, натуральна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.