Чым небяспечная Гаага для Лукашэнкі і ці ўсур’ёз ён рыхтуецца да вайны — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

У Гаагу перадалі новыя доказы датычнасці Лукашэнкі да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый. Доказы тычацца непасрэднага ўдзелу беларускіх уладаў "у перамяшчэнні, палітычнай індактрынацыі і мілітарызацыі больш чым 2200 дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый". Гэта пра тых дзяцей казала крэатыўная прэс-сакратарка Лукашэнкі Эйсмант, якіх у Беларусі выключна “аздараўлялі і вярталі на радзіму”. Але не толькі ў рэжыму ўсё дзейнічае паводле прынцыпу “вы не разумееце”: у Германіі дэпутатам зноў стаў прадстаўнік “Альтэрнатывы для Германіі”, якія мае сельгасбізнес у Беларусі і на якога “працуюць” беларускія палітвязні.

Што стаіць за заявай расійскага апазіцыянера Яшына пра гандаль палітвязнямі Лукашэнкам і ці гатовы Захад да нейкіх “гандлёвых дамоваў” з Мінскам? Чаму бізнес у Беларусі ніяк не паўплываў на палітычную кар’еру нямецкага дэпутата? Чаму вайскоўцы бяруць пад ахову НПЗ ў Мазыры і навошта лукашысты зноў заклікаюць вярнуцца вымушаных эмігрантаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі