Чыноўніцу з Добруша асудзілі за "экстрэмісцкія" падпіскі
Суд
У Добрушы за "няправільныя падпіскі" затрымалі дзяржаўную інспектарку райадзела па ўнутраным каранціне раслін Гомельскай абласной дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Крысціну Рамашко, піша "Гомельская Вясна".
15 лютага над ёй адбыўся суд. Адміністрацыйную справу разглядала суддзя Аліна Кошкіна.
Паведамляецца, што на чыноўніцу наклалі адміністрацыйнае спагнанне за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі". Якое менавіта пакаранне вынеслі Рамашко, праваабаронцы высвятляюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.