Рагачоўцаў заклікаюць "не паддавацца на правакацыі" праз іржавую ваду

Так выглядае ракавіна пасля вады ў Рагачове

Так выглядае ракавіна пасля вады ў Рагачове / кадр з відэа жыхара Рагачова

Жыхар раёна малочна-кансервавага камбіната Рагачова ў мясцовым чаце "Дыялогу з уладай" паскардзіўся на ржавую ваду з-пад крана. Такая вада там ідзе рэгулярна. Рагачоўцы вымушаныя купляць пітную ваду ў крамах. Таму некаторыя жыхары горада патрабуюць правесці пераразлік за аплату водазабеспячэння, піша "Флагшток".

Рагачовец у чаце абвінаваціў камунальнікаў у халатнасці і прыгразіў "выклікаць вобласць". У адказ яму намесніца начальніка аддзела ЖКГ Рагачоўскага райвыканкама Святлана Казакевіч напісала, што чыноўнікі "вельмі перажываюць". Паводле яе, яны нават правялі нараду з удзелам прадстаўнікоў абласных структур: "Звярнуліся да іх па дапамогу, бо пакуль самі не можам вызначыць прычыны праблемы. Па выніках рабочай нарады прынята рашэнне выканаць шэраг сумесных мерапрыемстваў".

Маўляў, яшчэ не ўсе мерапрыемствы выкананыя, і спецыялісты працуюць кожны дзень.

Казакевіч заклікала мясцовых жыхароў "не паддавацца на правакацыі", не ўдакладніўшы, што яна мае на ўвазе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі