Да "клуба бруднай вады" далучыліся жыхары Рагачова
Брудная вада ў Рагачове
Карычневая вада пайшла з кранаў у жыхароў Рагачова, піша "Флагшток".
Скардзіцца на брудную ваду сталі жыхары дамоў у раёне малочна-кансервавага камбіната. Мясцовыя ўлады, як адзначае выданне, адрэагавалі імгненна: фота і паведамленні пра брудную ваду былі выдаленыя з вайбер-чата.
Як расказвала Еўрарадыё, сёння стала вядома пра брудную ваду ў яшчэ адным райцэнтры Гомельшчыны — у Хойніках. Мясцовыя ўлады заявілі, што ва ўсім вінаватая старая станцыя абезжалезвання, і паабяцалі ўвесці ў эксплуатацыю новую.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.