Чыноўнікі ў Гомельскай вобласці згарнулі "дыялог з уладай"
Чат "Дыялог з уладай" працаваў у Жлобіне
Чаты "дыялогу з уладай", створаныя гомельскімі чыноўнікамі ў месенджарах Telegram і Viber, раптам спынілі сваё існаванне. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Флагшток".
Чаты, куды можна было паскардзіцца на ўзніклыя праблемы, праіснавалі каля года. Мясцовыя жыхары адпраўлялі туды фота разбітых дарог, паведамлялі пра брудную ваду ў кранах. Працу чатаў, як піша рэсурс, спынілі на падставе "ўдасканалення працы з насельніцтвам, выканання палітыкі прыватнасці і дзейнага заканадаўства аб абароне персанальных звестак". Замест адкрытых чатаў жыхарам прапанавалі пісаць у чат-бота, паабяцаўшы "пастарацца разабрацца ў кожным пытанні". Аднак у гэтым выпадку пра праблемы ўжо не будуць ведаць іншыя жыхары рэгіёна, а таксама прэса. Адкрытага грамадскага абмеркавання пытання таксама не будзе.
Раней пры запуску адкрытых чатаў улады падавалі гэта як магчымасць прамога кантакту з чыноўнікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.