На Гомельшчыне стала больш аварый "з прычыны дэфектаў дарожнага палатна"

"Да дарожнікаў ёсць пытанні"

"Да дарожнікаў ёсць пытанні" / t.me/uvdgomel/

У Гомельскай вобласці гэтай вясной стала больш аўтааварый "з прычыны дэфектаў дарожнага палатна". Як піша "Гомельская праўда", пра гэта ў панядзелак было заяўлена на нарадзе ў аблвыканкаме з удзелам кіраўніка вобласці Іван Крупко. Паводле яго слоў, аб'ёмы работ "па ліквідацыі ямачнасці" выканалі большыя, чым у мінулым годзе (летась 45% дарог мелі "дэфекты пакрыцця"), "але пытанні да дарожнікаў ёсць". З-за кепскіх дарог аварый стала больш нават у Гомелі. Крупко загадаў паскорыць "ямачны рамонт" на галоўных вуліцах абласнога цэнтра.

Такім чынам, задачу, пастаўленую Аляксандрам Лукашэнкам у сакавіку, "аднавіць усе дарогі" да 9 траўня 2024-га не выканалі не толькі на Брэстчыне. На нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме было агучана, што праблема не толькі ў недахопе фінансавых сродкаў, але і спецыялістаў, сучасных тэхналогій. Крупко патрабаваў "павысіць тэмп работ", а ў Веткаўскім і Лоеўскім раёнах — "актывізаваць засваенне выдзеленых бюджэтных сродкаў на рамонт дарог".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі