Чыноўнікі высветлілі, што ў "раёнках" Беларусі не бывае крытычных матэрыялаў

Чыноўнікі высветлілі, што ў "раёнках" Беларусі не бывае крытычных матэрыялаў

У "раёнках" Беларусі за першы квартал 2022 года не было ніводнага крытычнага матэрыяла. Пра гэта на "рэспубліканскім семінары-нарадзе" чыноўнікаў "з незадавальненнем" заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

"У сувязі з гэтым у мяне справядлівае пытанне: ці так усё добра? — гаварыў міністр. — Ці проста элементарны страх перад кіраўніцтвам раёна? Аддаваць "проблемную повестку" на водкуп нашым апанентам мы не маем права".

Пярцоў лічыць, што такая сітуацыя прывядзе "да дэвальвацыі даверу не толькі да газеты, але і да яе заснавальніка". Прысутны на нарадзе Аляксандр Лукашэнка загадаў міністру інфармацыі прыняць адпаведныя меры, бо "ўжо надакучыла аб гэтым казаць". На той жа нарадзе Лукашэнка прапанаваў у кожным раёне стварыць па адным тэлеграм-канале, які б "быў заснаваны на базе раённай газеты". Праз яго чыноўнікі мусілі б інфармаваць мясцовых жыхароў. Аляксандр Лукашэнка чамусьці ўпэўнены, што стварэнне тэлеграм-канала каштуе грошай, і гэтыя грошы выдаткоўваюцца з бюджэту Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі