“Чырвоныя лініі”: як аперацыя ў Курскай вобласці мяняе вайну — эфір

Міхаіл Самусь

Міхаіл Самусь

Словы пра “Кіеў за тры дні” даўно зрабіліся мемам. Як і шчырасці Лукашэнкі перад расійскім прапагандыстам Салаўёвым, дзе ён расказваў маскоўскаму госцю, што Украіна нават спрабаваць супраціўляцца не будзе. Жнівень 2024 года паказвае, як руйнуецца яшчэ адзін міф: што на тэрыторыю Расіі ніякае варожае войска зайсці не тое што не зможа — не наважыцца. Але тое, як украінскае войска зайшло ў Курскую вобласць, паказвае, што можа быць з паплечнікам-суагрэсарам расійскіх акупантаў…

На каго быў разлічаны спектакль са збітымі ўкраінскімі беспілотнікамі, разыграны Лукашэнкам? Ці існуе імавернасць таго, што беларускае войска далучыцца да расійскай арміі, і як рэагуе Кіеў на пастаўкі ўзбраення з Беларусі? Якія новыя выклікі паўстаюць перад украінскай арміяй у выніку “курскай аперацыі” і чаго чакаць ад заходніх партнёраў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі