Ці будзе трэцяя сусветная вайна і навошта Расія блакуе Telegram?
Санкцыйная вайна Расіі з Захадам была падхопленая расійскімі СМІ, якія загаварылі пра гатоўнасць расіян да вайны, і Раскамнаглядам, які распачаў блакіроўку мэсэнджара Telegram і заявіў пра гатоўнасць заблакаваць у Расіі Фэйсбук.
Ці варта нам рыхтавацца да трэцяй сусветнай вайны і калі? Што ў такім выпадку чакае Беларусь і ці зможам мы пераседзець у “партызанах”? Ці азначае змаганне Раскамнагляду з сацыяльным сеткамі, што Расія абрала кітайскі шлях?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў расійскі філосаф Максім Гаруноў.