Міністр інфармацыі падлічыў, колькі інтэрнэт-рэсурсаў прызналі "экстрэмісцкімі"

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Больш за пяць тысяч інтэрнэт рэсурсаў у Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў.

"На гэты момант прынятая пастанова аб абмежаванні доступу да амаль 14 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў, з якіх больш за 5 тысяч былі прызнаныя экстрэмісцкімі", — прыводзіць словы чыноўніка расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Маркаў расказаў, што са студзеня 2015-га па студзень 2020 года ў Беларусі доступ быў абмежаваны толькі да 400 рэсурсаў. А ўсё астатняе рэжым Лукашэнкі забараніў за час ад студзеня 2020-га па верасень 2024-га.

Падпіскі на "экстрэмісцкія" рэсурсы ў Беларусі пагражаюць судом і арыштам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі