Ці дапаможа Лукашэнку “кітайскі парасон” і калі Польшча закрые межы — эфір
Аліса Рыжычэнка
Пакуль лукашэнкаўская прапаганда распісвала выгады ад далучэння Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), Польшча заявіла пра гатоўнасць цалкам перакрыць чыгуначныя грузаперавозкі праз беларускую мяжу. І нават вынікі апытання, праведзеныя сярод палякаў, кажуць, што грамадства падтрымлівае гэтую ідэю. Але пэўны калапс на межах паміж Беларуссю і краінамі ЕС ужо назіраецца — і ў выпадку з грузавымі перавозкамі, і для звычайных турыстаў і падарожнікаў.
Што насамрэч адбываецца з эканомікай Беларусі і наколькі заказы расійскага ваенпраму ёй дапамагаюць? Навошта Кітай імкнецца пашырыць свой уплыў на Беларусь і якія эканамічныя пагрозы ці выгады гэта нясе? Ці варта чакаць масавага прыезду ў Беларусь гастарбайтараў з краін Сярэдняй Азіі і што будзе з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.