Ці дазволяць апазіцыі выказаць салідарнасць з незалежнымі СМІ? (відэа)
Дэмакратычныя партыі і рухі вырашылі выказаць салідарнасць з незалежнымі СМІ і прафсаюзамі. І вырашылі з гэтай нагоды правесці 15 верасня вулічную акцыю. Адпаведная заяўка была пададзеная ў Мінгарвыканкам 27 жніўня.
Які сэнс у правядзенні такой вулічнай акцыі салідарнасці, чым яна дапаможа лідарам прафсаюза РЭП, якім ужо вынесены прысуд і незалежным СМІ? Наколькі цікавая праблема незалежных журналістаў і прафсаюзаў шараговым беларусам і ці выйдуць яны на запланаваную акцыю? Чаму не ўсе апазіцыйныя структуры падтрымалі ідэю акцыі салідарнасці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч і кіраўнік Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру.