Ці сапраўды беларускі прадзюсар трапіў у рабства ва Украіне?

Ці сапраўды беларускі прадзюсар трапіў у рабства ва Украіне?

Беларускі саўнд-прадзюсар Андрэй Жукаў у лютым 2017 года пераехаў працаваць у Харкаў. Мясцовы бізнесовец Улад Шрубэк запрасіў яго будаваць студыю мары. Шрубэк прапанаваў Жукаву заробак у $1000, часовае жыллё і від на жыхарства. Але ў выніку ў Жукава, па яго словах, не толькі адабралі пашпарт, але і адмаўляліся плаціць за працу і адпускаць дамоў. Прадстаўнікі студыі абвяргаюць абвінавачванні Жукава і выстаўляюць яму сустрэчныя прэтэнзіі.

Як атрымалася, што яго адносіны з працадаўцам ператварыліся ў рабства? Якім чынам яму ўдалося вырвацца з кіпцюроў харкаўскага бізнесмена? Ці дапамаглі ў вырашэнні праблем беларускія дыпламаты? Навошта Жукаў здзекаваўся з калектыву харкаўскай студыі? За якую працу студыя вінная Жукаву 300 тысяч долараў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гукарэжысёр Андрэй Жукаў.

У студыі Еўрарадыё - гукарэжысёр Андрэй Жукаў.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі