Ці стануць Варашкевіч, Вольскі і Хаменка заслужанымі артыстамі?
У Міністэрстве культуры не супраць, але кажуць, што найперш яны павінны ўладкавацца на працу і атрымаць медаль. Кіраўнік групы “Сябры” Анатоль Ярмоленка атрымаў ганаровае званне "Заслужаны артыст" у сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя, акурат у першы год “сухога закону”. Тэлеграма з паведамленнем прыйшла ў Сочы, дзе музыканты былі з канцэртамі. На радасцях, кажа, напіліся ўсе — і ўдзельнікі калектыву, і міліцыянеры, якія прыйшлі арыштоўваць іх за “распіцце”. Але артыст да гэтага часу ўзгадвае, колькі складанасцяў было з атрыманнем таго звання.
Анатоль Ярмоленка: “Робіцца такім чынам: збіраецца калектыў установы, дзе працуе артыст, зацвярджае кандыдатуру на мастацкай радзе. Але гэта толькі першая частка. Мне, напрыклад, тры разы вярталі дакументы, цэлая гісторыя была. Бо спачатку дакументы ідуць на зацверджанне ў райвыканкам, потым гарвыканкам, потым нашае міністэрства, потым — Саўмін. І толькі потым трапляе на стол, у мой час, старшыні Вярхоўнага Савета, а зараз яшчэ праходзіць зацверджанне ў Адміністрацыі прэзідэнта і кладзецца яму на стол на подпіс”.
Цяпер ужо народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка ўпэўнены, што ў краіне досыць шмат “нефарматных музыкаў”, якія даўно заслужылі званне заслужаных.
Анатоль Ярмоленка: “Мне падаецца, што і Ігар Варашкевіч, і Лявон Вольскі маглі атрымаць гэтае званне. Яны працуюць даўно, яны прафесіяналы. Апроч таго — “Троіца”. Алег Хаменка з “Палацу”. Ён ўвогуле разумны чалавек, які яшчэ і выкладае”.
Іна Афанасьева прыгадала, што калі даведалася пра тое, колькі паперак трэба напісаць і ўзгадненняў атрымаць для таго, каб табе далі званне заслужанага артыста, то проста не захацела марнаваць на гэта час. Палічыла такі занятак ганебным для артыста. Клопат узяла на сябе дырэктарка артысткі. На думку спявачкі, многія рокеры таксама даўно павінны мець статус заслужаных.
Іна Афанасьева: “Напрыклад, гурт “Крама”. Ім гэтае званне можна даць толькі за тое, што яны цягам столькіх гадоў працуюць у гэтым стылі і не адмаўляюцца ад беларускамоўнай музыкі. Гэта і Алег Хаменка, і група “Троіца”, якія так прапагандуюць беларускую песню. І N.R.M. Ёсць калектывы, удзельнікаў якіх можна разглядаць у якасці людзей, якія могуць насіць гэтае званне”.
Еўрарадыё пацікавілася ў Міністэрстве культуры Расіі, якім чынам іх рокерам — напрыклад, Макарэвічу — удалося атрымаць дзяржаўныя званні. Паводле слоў начальніка Аддзела дзяржслужбы, кадраў і ўзнагарод Ларысы Цыганковай, у іх таксама вылучаць кандыдатаў на званне павінен калектыў установы, дзе яны афіцыйна працуюць. Потым кандыдатура ідзе на ўзгадненне ў міністэрства — і паперы кладуцца на стол прэзідэнта. Але, кажа, гэта не абавязкова павінна быць дзяржструктура.
Ларыса Цыганкова: “Прадстаўляе любога чалавека, не абавязкова музыканта — грамадзяніна, які працуе ў любой галіне — арганізацыя, дзе ён працуе і якая з’яўляецца яго асноўным месцам працы. Гэта можа быць недзяржаўная ўстанова, творчы саюз. Потым праходзіць узгадненні, і подпіс ставіць прэзідэнт”.
Як сцвярджае начальнік Упраўлення мастацтваў Мінкультуры Беларусі Міхаіл Казловіч, у нас прыблізна такая ж сістэма. З некалькімі ўдакладненнямі. Па-першае, вылучаць кандыдатуру на атрыманне звання можа альбо дзяржустанова, дзе чалавек працуе, альбо творчы саюз. Напрыклад, Саюз кампазітараў. Да прыкладу, тэатр-студыя “Палац” вылучыць свайго кіраўніка Алега Хаменку на званне не можа. Па-другое, перш, чым збіраць паперы на “заслужанага” трэба атрымаць як мінімум адзін дзяржаўны медаль.
Міхаіл Казловіч: “У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, перш, чым атрымаць званне, трэба атрымаць дзяржаўную ўзнагароду. Калі чалавек не меў дзяржаўных узнагарод, ніхто не будзе разглядаць пытання аб прысваенні яму звання. У галіне культуры гэта медаль імя Францыска Скарыны, ордэн Скарыны, медаль “За працоўныя заслугі”. Некаторыя вельмі заслужаныя людзі атрымліваюць Ордэн Айчыны".
Еўрарадыё пацікавілася у ўзгаданых рокераў, ці хацелі б яны стаць заслужанымі артыстамі Беларусі. Лідэр “Палаца” Алег Хаменка прызнаўся, што ніколі пра гэта не задумваўся, але калі гэтае званне нясе нейкія практычныя выгоды, то дзеля яго атрымання ён бы нават куды-небудзь на працу ўладкаваўся.
Алег Хаменка: “З філармоніі мяне выгналі! Але калі ў званні ёсць нейкія прывілеі, якія можна скарыстаць, якія мне дапамаглі б — то, напэўна, і не пашкодзіла б тое званне. З другога боку: займацца гэтым спецыяльна ці на гэта працаваць, пра гэта марыць — у галаве такога нама”.
Лідэр “Крамы” Ігар Варашкевіч нават перспектывы стаць заслужаным не лічыць сур’ёзнымі. Хаця б з-за таго, што не мае музычнай адукацыі і на працу ў філармонію яго не возьмуць. Кажа, больш крыўдна не за тое, што звання не даюць, а што зробленае не цэняць.
Ігар Варашкевіч: “Мне крыўдна не за тое, што я не маю заслужанага, а за тое, што, скажу высокімі словамі, асноўная частка жыцця аддадзеная Радзіме, а дзяржаве гэта не патрэбна”.
Лідэр жа N.R.M. прызнаўся, што нават калі б яму гэта званне прапаноўвалі, то ён бы ад яго адмовіўся.
Лявон Вольскі: “Я нават у творчыя саюзы ніколі не ўступаў, хоць была такая мажлівасць у 90-х у Саюз пісьменнікаў уступіць. А прымаць там нейкіх заслужаных… Не маё гэта”.
Дарэчы, чыноўнік Мінкульта выказаў меркаванне, што некаторых рокераў можна было б узнагародзіць, напрыклад, медалем імя Францыска Скарыны.
Міхаіл Казловіч: “Я мяркую так: калі ёсць рэальны ўнёсак у культуру нацыянальную — то чаму б не разгледзець пытанне аб узнагароджанні іх для пачатку медалем імя Францыска Скарыны? Пра званне размова не ідзе, бо яны не ўзнагароджваліся. Той жа Хаменка за прапаганду нацыянальнага выбітнага мастацтва, безумоўна, мог бы быць вылучаны на атрыманне такой узнагароды”.
Ці стануць нашы рокеры заслужанымі, сказаць цяжка. Але як прызнаўся Анатоль Ярмоленка, ніякіх матэыяльных выгод і сацыяльных ільгот гэта званне не дае. Толькі гонар.
Чытайце таксама:
Алег Хаменка збірае рокераў у "Крыжовы паход" на "Еўрабачанне"
Сколько белорусские музыканты получают за авторские права?
Алег Хаменка сябруе з прэзідэнтам у “Аднакласніках”
Рокеры выдалі больш альбомаў, чым папса, і лепей прадаюцца!
Ю.Цыбін: Калі нашыя рокеры будуць сытыя і задаволеныя, - якім будзе наш рок?
Белорусским певцам не надо 75% эфира