Ці ўключаць цяпер ацяпленне ў лякарнях і дзіцячых садках Мінска?

Ці ўключаць цяпер ацяпленне ў лякарнях і дзіцячых садках Мінска?

Вулічная тэмпература ў Мінску ў аўторак склала 9-11 градусаў цяпла. У сувязі з холадам не толькі на вуліцы, але і ў памяшканнях, журналісты tut.by пацікавіліся ў чыноўнікаў, ці плануецца ўжо ўключаць ацяпленне. 

У аддзеле энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама кажуць, што ўключаць ацяпленне пакуль не збіраюцца. У тым ліку ў лякарнях і дзіцячых садках. Па словах чыноўнікаў, ужо ў сераду пацяплее. А батарэі ўключаюць толькі тады, калі пяць дзён сярэднесутачная тэмпература не падымаецца вышэй за +8 градусаў. Звычайна дзіцячыя садкі і сацыяльна значныя ўстановы падключаюць у кастрычніку — самымі першымі.

"Холадна бывае і ўлетку, але ў чэрвені ніхто ацяпленне не ўключае. Мы глядзім на ТКП (тэхнічны кодэкс ўстоянай практыкі. Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду. — Рэд.), калі патрабаванні ТКП будуць выконвацца, то па неабходнасці ацяпленне будзем ўключаць", — тлумачаць спецыялісты.

Як паведамляла Еўрарадыё, у ноч на 26 верасня месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да -3 градусаў, удзень будзе +9...+15. 

Дарэчы, на 26 і 27 верасня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з моцным ветрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі