Ці застанецца Расія без долараў і еўра і які курс валюты чакае беларусаў — эфір
Аліса Рыжычэнка
Маскоўская біржа спыніла таргі доларам і еўра ў выніку санкцый, уведзеных у дачыненні да яе і шэрагу іншых устаноў такога ж кшталту, з боку ЗША. Адпаведна, адразу ўзніклі асцярогі, што курс расійскага рубля абваліцца. Для беларусаў у такім выпадку таксама магчымыя негатыўныя наступствы з улікам таго, як курс беларускага рубля залежны ад курсу рубля расійскага. І гэта не адзінае, што сёння насцярожвае і экспертаў, і шараговых беларусаў: ёсць яшчэ і рост цэн на тавары і паслугі, складаная сітуацыя на рынку працы, інфляцыя…
Як сітуацыя на Маскоўскай біржы паўплывае на курсы валют у беларускіх абменніках і якіх сюрпрызаў можна чакаць ад Нацбанка РБ? У якім стане сёння беларуская эканоміка і ці на карысць ёй у доўгай перспектыве расійскія вайсковыя заказы? Як вайна і санкцыі ўплываюць на інфляцыю і што адбываецца на рынку працы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.