Ці здольная КР паўтарыць поспех Свабоднага тэатра — эфір з Халезіным

Мікалай Халезін

Мікалай Халезін / Еўрарадыё

У склад Каардынацыйнай рады ўвайшоў нават… кавалер Ордэна Брытанскай імперыі! Гаворка пра Мікалая Халезіна, шырока вядомага ў Беларусі і далёка за яе межамі дзякуючы Беларускаму свабоднаму тэатру,  арт-дырэктарам якога ён ёсць. Калі ж казаць пра лукашэнкаўскую прапаганду, то для яе Мікалай Халезін — галоўны па лабіяванні санкцый супраць рэжыму.

Чаму вырашыў далучыцца да спісу “Еўрапейскі выбар”, навошта яму мандат дэлегата КР і ці не думае ад яго адмовіцца? Што сёння адбываецца з санкцыйным ціскам на лукашэнкаўскі рэжым і ці ёсць зрухі ў пытанні вызвалення палітвязняў? Якія навіны ў Свабоднага тэатра, над якімі праектамі працуе і якія цікавосткі рыхтуе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub, сябра Каардынацыйнай рады ад спісу “Еўрапейскі выбар” Мікалай Халезін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі