Ціханоўская аб'явіла, што будзе адзначацца 23 лютага

Святлана Ціханоўская аб'явіла, што будзе адзначацца 23 лютага. Яна заклікае беларусаў віншаваць сваіх родных, сяброў з "Днём герояў перамен". "Зрабіце гэты дзень сапраўдным, а не навязаным святам", — заклікае Ціханоўская ў відэазвароце.
23 лютага ў нашай краіне адзначаецца афіцыйнае свята — Дзень абаронцаў Айчыны. Яно засталося з часоў СССР, толькі змяніла назву. Раней гэта быў дзень стварэння ў Расіі Чырвонай Арміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.