Ціханоўская заклікае ўшанаваць адважных жанчын Беларусі
Палітзняволеныя Марыя Калеснікава, Кацярына Андрэева, Марфа Рабкова і Данута Пярэдня / https://twitter.com/Tsihanouskaya
8 сакавіка ў Міжнародны жаночы дзень Святлана Ціханоўская заклікае "згадаць і ўшанаваць адважных жанчын Беларусі, якія паўсталі супраць тыраніі". Яна нагадала пра беларускіх палітзняволеных, а сярод іх пра Марыю Калеснікаву, Кацярыну Андрэеву, Марфу Рабкову і Дануту Пярэдня. "Кожная з іх заслугоўвае свабоды", — піша палітык.
Напярэдадні праваабаронцы паведамілі, што ў Беларусі 155 жанчын-палітзняволеных.
"Сёння не свята цюльпанаў, вясны ці жаночай прыгажосці, — піша Святлана Ціханоўская ў віншаванні з 8 сакавіка. — А Дзень змагання за правы жанчынаў. І сёння я хачу павіншаваць усіх беларусак з гэтым днём — днём нашай сілы і свабоды. І пазычыць таго, чаго зараз так не хапае кожнай беларускай жанчыне, — праўды і павагіі... Жанчыны Беларусі заслугоўваюць жыць і атрымліваць асалоду ад жыцця, а не выжываць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.