Цімоха Вострыкава пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам
Сёння ў на могілках у вёсцы Раманавічы пад Гомелем пахавалі дзеяча беларускага нацыянальнага супраціву Цімоха Вострыкава. У 1952 годзе Вострыкаў дэсантаваўся ў Беларусі як упаўнаважаны прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў арыштаваны, 23 гады правёў у зняволенні.
Пасля вызвалення жыў пад наглядам у Гомелі, у 90-я ўдзельнічаў у вулічных акцыях дэмакратычных сілаў у Мінску. Напісаў успаміны. Пражыў Вострыкаў 85 гадоў.
На пахаванні прысутнічалі некалькі дзесяткаў сяброў дэмакратычнага руху. Еўрарадыё звязалася з гомельскім актывістам Канстанцінам Жукоўскім. Вось што ён распавёў:
“Было ад 20 да 30 чалавек. Атрымалася знянацку. Ён учора памёр у абед, а сёння ў 12 гадзін было пахаванне. З Менску паспела толькі адна машына прыехаць, людзі вельмі прасілі, каб пачакалі.
І сын быў, і цётка Ніна, якая яго даглядала. Яна ставілася да яго як да свайго роднага, бо яна яго пахавала побач з магілай свайго сына…
У вялікі бел-чырвона-белы сцяг абгарнулі труну. Чаго ён вельмі хацеў, тое і адбылося”.
Чамусьці надпіс на шыльдзе, прымацаванай да крыжа, быў выкананы на рускай мове. Але дэмакратычныя актывісты вырашылі праз год усталяваць помнік з беларускім надпісам.
Фота - http://bielarusnp.blogspot.com/