ЦРУ стварыла тэлеграм-канал, каб вербаваць расіян

ЦРУ пачало актыўна вербаваць расіян / Global Look Press
ЦРУ пачало актыўна вербаваць расіян / Global Look Press

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША (ЦРУ) стварыла тэлеграм-канал, каб вербаваць расіян для супрацы.

Таксама ведамства зняла відэаролік, у якім заклікае расіян дзяліцца інфармацыяй. Відэа апублікаванае ў акаўнтах ЦРУ ў розных сацсетках.

У тлумачэнні да роліка амерыканская спецслужба кажа, што паказвае выдуманых расіян, якія "прынялі цяжкое, але важнае рашэнне негалосна выйсці на кантакт з ЦРУ праз ананімную інфармацыйную сістэму Tor". Ведамства падкрэслівае, што хоча ведаць праўду пра Расію.

"Вы вайсковы афіцэр? Вы працуеце ў сферы разведкі, дыпламатыі, навукі, высокіх тэхналогій або маеце справу з людзьмі, якія гэтым займаюцца? У вас ёсць інфармацыя пра эканоміку або вышэйшае кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі? Звяжыцеся з намі. Магчыма, людзі вакол вас не хочуць чуць праўду. Мы — хочам", — гаворыцца ў тлумачэнні ЦРУ.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, каментуючы стварэнне гэтага тэлеграм-канала, назвала яго "вельмі зручным рэсурсам для адсочвання тых, хто звяртаецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі