"Црвена Звезда" афіцыйна заявіла пра падпісанне кантракту з Іванічам

"Црвена Звезда" афіцыйна заявіла пра падпісанне кантракту з Іванічам

"Црвена Звезда" афіцыйна заявіла пра падпісанне кантракту з Мірка Іванічам. Былы паўабаронца БАТЭ вярнуўся ў Сербію пасля трох сезонаў у Беларусі. Па некаторых звестках, заробак Іваніча ў сербскім клубе складзе 30 тысяч еўра ў месяц. Футбаліст заявіў, што не можа дачакацца першай гульні за сваю новую каманду.

Мірка Іванічу 26 гадоў. Ён — гулец зборнай Чарнагорыі. У БАТЭ перайшоў у 2016-м з "Вайводзіны" з сербскага горада Нові Сад (кантракт склаў каля мільёна еўра). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, "Црвена Звезда" заплаціла за Іваніча 1,3 млн еўра. У канцы мінулага года ў клуб з Бялграда перайшоў абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі