Cтрымер Віталь Казуноў асуджаны на 10 сутак арышту

Віталь Казуноў у 2020 годзе

Віталь Казуноў у 2020 годзе / facebook.com

Cтрымер і галоўны рэдактар сайта ixbt.games Віталь Казуноў асуджаны на 10 сутак арышту. Па якім адміністрацыйным артыкуле яго судзілі, сілавікі не ўдакладняюць. Але пішуць, што затрымалі за апублікаванае фота з пратэстаў і "забароненую бел-чырвона-белую сімволіку". Нібыта Казуноў "зусім не разабраўся ў сітуацыі" 2020 года, але цяпер ужо ўсё разумее. У ГУБАЗіКу падкрэсліваюць, што пакаранне для стрымера "магло быць куды больш жорсткім".

Пра затрыманне беларускага стрымера "з аўдыторыяй у сотні тысяч" сілавікі паведамілі напярэдадні. Яны сцвярджалі, што ў дачыненні яго склалі два пратаколы: за БЧБ-сімволіку ў Facebook і "дэманстрацыю свастыкі з гульні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі