ЦУМ будуць рэканструяваць, не спыняючы гандаль
У мінскім ЦУМе плануецца рэканструкцыя першага паверха. Намеснік дырэктара крамы Аляксей Сокал паведаміў Еўрарадыё, што ў выніку рэканструкцыі плануецца павялічыць гандлёвую плошчу на 350 кв.м. за кошт пераносу цэнтральных вітрынаў бліжэй да праспекту Незалежнасці. Пасля рэканструкцыі на першым паверсе будуць згрупаваныя секцыі складана-тэхнічнай прадукцыі, посуду, парфумы, бытавой хіміі і канцтавараў. Асноўны ўпор будзе зроблены на айчынную прадукцыю. Усе яны будуць працаваць паводле прынцыпу самаабслугоўвання.
На вуліцы каля будынку ўнівермагу плануецца ўсталяваць скульптурную кампазіцыю пад назвай “Сям’я” - аўтарства вядомага скульптара Жбанава. Рэстаўрацыя працягнецца паўгода, але ўнівермаг будзе працаваць, не спыняючы гандаль.
Сокал: “Паэтапна мы будзем зачыняць. Першы этап – гэта праца на вуліцы. Другі этап – гэта разбіўка гандлёвай залы напалову. Палова залы будзе функцыянаваць, з асобнымі ўваходамі. А ў другой палове будуць ажыццяўляцца рамонтныя-будаўнічыя працы”.