Цяжарную жыхарку Навагрудка аштрафавалі за лагатып "Мая краіна Беларусь"

Цяжарная жанчына, ілюстрацыйнае фота

Цяжарная жанчына, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Навагрудку аператарку ЭВМ адной з устаноў адукацыі асудзілі за распаўсюд лагатыпа групы "Мая краіна Беларусь" у сацсетцы "Вконтакте", піша Hrodna.life.

Жанчына цяжарная і стаіць на ўліку. Таксама ў яе ёсць яшчэ адно непаўналетняе дзіця.

Паведамляецца, што на групу "Мая краіна Беларусь" жыхарка Навагрудка падпісалася ў 2019 годзе. Пазней яна не закрыла доступ да старонкі.

На суд жанчына не прыйшла, але віну сваю прызнала. 21 сакавіка ў судзе Навагрудскага раёна ёй прысудзілі штраф у 1000 рублёў (25 базавых велічыняў), прызнаўшы вінаватай у "распаўсюдзе эктрэмізму".

Тэлефон у жанчыны суд канфіскоўваць не стаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі