Цыклон Gisi: Беларусь накрыла снегам (фота)
Цыклон Gisi прынёс у Беларусь моцныя ападкі і шквалісты вецер. У ноч на сераду прайшоў моцны снег, якім накрыла Мінск і многія іншыя гарады. Удзень сіноптыкі прадказваюць снег і мокры снег з пераходам у дождж. Цыклон будзе ссоўвацца на ўсход і прывядзе да пагаршэння ўмоваў надвор’я, перадае БЕЛТА.
На 2 лістапада абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Апроч ападкаў, у многіх раёнах магчымая галалёдзіца на дарогах. Тэмпература паветра ўдзень будзе толькі 1-3 градусы цяпла.
У чацвер такое надвор’е захаваецца. Снег прагназуюць і ў пятніцу.