У Брэсцкім раёне моцны вецер валіў дрэвы
Адно з дрэў упала на аўтамабіль
У выніку непагадзі ў Брэсце і Брэсцкім раёне напярэдадні былі пашкоджаны некалькі будынкаў і аўтамабіляў. Парывы ветру дасягалі 13 м/с. У самім Брэсце вецер паваліў як мінімум 4 дрэвы, паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МНС.
Адно з дрэў упала на жылы двухпавярховы дом, другое — на легкавы аўтамабіль, трэцяе — на плот дзіцячага сада, яшчэ адно — на праезную частку. У Брэсцкім раёне пашкоджаны дах 5 дачных дамоў і 2 аўтамабілі. Пацярпелых, паводле слоў ратавальнікаў, няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.