Cёння ў Швейцарыі пачынаецца саміт міру па Украіне

Уладзімір Зяленскі прыбыў у Швейцарыю на саміт міру

Уладзімір Зяленскі прыбыў у Швейцарыю на саміт міру / Адміністрацыя прэзідэнта Украіны

15 чэрвеня ў швейцарскім курорце Бургеншток распачнецца саміт міру па Украіне. У ім бяруць удзел дэлегацыі з 92 краінаў і 8 арганізацый. Прыедуць кіраўнікі 57 дзяржаваў. 

Сустрэчу адкрые прэзідэнтка Швейцарыі Віёла Амерд. Яна правядзе двухбаковыя перамовы з Уладзімірам Зяленскім. "Мэта саміту — ініцыяваць мірны працэс", — сказана ў прэс-рэлізе швейцарскага ўрада.

Пры гэтым Кітай, Бразілія, Саудаўская Аравія і некалькі іншых краін адмовіліся ад удзелу ў саміце, а Расію і Беларусь на яго не запрасілі. 

Замест гэтага Пуцін абвясціў свой варыянт сканчэння баявых дзеянняў, па якім Украіна павінна афіцыйна заявіць аб адмове ад планаў па ўступленні ў НАТА і прызнаць статус Крыма, Севастопаля, Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей як суб'ектаў Расіі. Акрамя таго, усё гэта павінна быць зафіксавана ў выглядзе міжнародных дамоўленасцей, а санкцыі Захаду супраць Расіі павінны быць адменены. 

Кіраўніцтва НАТА і Украіны ўжо афіцыйна не прынялі пуцінскі "ультыматум".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі