Да Дня горада ў Мінску паставяць скульптуру па матывах казак Пушкіна

Да Дня горада ў Мінску паставяць скульптуру па матывах казак Пушкіна

У Мінску да Дня горада плануецца адкрыць новую скульптуру. Яна з'явіцца на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Адоеўскага, паведамляе tut.by

Скульптура зробленая па матывах казак расійскага пісьменніка Аляксандра Пушкіна. Аўтарамі ідэі з'яўляюцца спявак і бізнэсовец Сяргей Наско і скульптар Алег Дземідовіч. Іх прапанову падтрымаў кіраўнік Фрунзенскага раёна сталіцы Арцём Цуран. Матэрыял закупілі на грошы спонсараў, а скульптуру зрабілі на прадпрыемстве Сяргея Наско. 

Кампазіцыя будзе ўяўляць сабой барэльеф з мармуру, пафарбаванага пад бронзу. На ім будуць паказаныя героі вядомага ўрыўку "У Лукамор'я дуб зялёны". Вышыня барэльефа — 1,6 м, шырыня — 1,4 м. 

Па словах Сяргея Наско, яму стала крыўдна, што на праспекце Пушкіна няма нічога, звязанага з гэтым пісьменнікам. 

Дарэчы, сам Пушкін у Мінску ні разу не быў. Застаецца незразумелым, як звязаныя расійскі пісьменнік і Дзень горада Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі