Да Новага года ў Мінску ўсталююць яшчэ 10 светлавых скульптур

Да Новага года ў Мінску ўсталююць яшчэ 10 светлавых скульптур

Да Новага года ў Мінску з’явіцца 10 светлавых скульптур. Непадалёк ад аўтазавода на Партызанскім праспекце заканчваецца мантаж грузавіка МАЗ, а каля Палаца спорту ўжо змантавалі… Што б вы думалі? Лагатып Еўрапейскіх гульняў!

Да Новага года з’явяцца яшчэ дзве вялікія скульптуры ў Верхнім горадзе і скульптурная кампазіцыя каля галоўнай ёлкі. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінгарсвятло”:

“На Кастрычніцкай плошчы вакол ёлкі з’явяцца светлавыя фігуры розных жывёл: мядзведзь, воўк, алень і іншыя. З’явяцца і вялікая кампазіцыя: гэта будуць коні з санкамі на плошчы Свабоды. А побач у скверы з’явяцца светлавыя аркі, якія будуць усталяваныя на дарожках, якія ідуць да шкляной пірамідкі.  Што тычыцца вуліцы Герцэна, там будзе скульптура мужчыны і жанчыны ў старадаўніх строях, якія будуць стаяць па розных баках вуліцы”.

Таксама мінчукоў парадуе новая вулічная ілюмінацыя, якая з’явіцца на вуліцы Прытыцкага, на Партызанскім праспекце і каля плошчы Якуба Коласа.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі