На Гродзеншчыне аднагадовая дзяўчынка праглынула 13 лямпачак ад ёлачнай гірлянды

Гірлянда, ілюстрацыйнае фота

Гірлянда, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гродзенскую абласную дзіцячую лякарню звярнуліся бацькі аднагадовай дзяўчынкі. Як паведамляе тг-канал медыкаў Гродзеншчыны, дзіця праглынула 13 лямпачак ад ёлачнай гірлянды.

Лекары правялі гастраскапію дзяўчынцы. Аднак на момант абследавання лямпачкі паспелі ўжо сысці ў кішэчнік. Таму дактары вырашылі чакаць, каб яны пакінулі арганізм дзіцяці натуральным шляхам.

Таксама на пачатку года ў абласную дзіцячую клініку паступілі яшчэ два дзіцяці, якія праглынулі іншародныя прадметы.

Пяцігадовая дзяўчынка выпадкова праглынула "грыбок" ад канструктара. Ёй зрабілі гастраскапію пад агульнай анестэзіяй і паспяхова выдалілі прадмет са страваводу.

Трохгадовы хлопчык праглынуў канфеці ад хлапушкі. Дактары вызначылі, што гастраскапію дзіцяці рабіць не трэба і адправілі яго дадому пад назіранне дарослых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі