"Аддам селядца пад футрам і паўторта": якой ежай беларусы дзеляцца на святы

Навагодні стол

Навагодні стол / pixabay

Мы даўно адчувалі, што выкідаць прадукты — гэта неяк няправільна. Але цяпер гэта яшчэ і нестылёва.

А што стылёва? Фудшэрынг. Гэтае слова літаральна азначае "дзяліцца ежай". Гэта значыць, не чакаць, калі скончыцца тэрмін прыдатнасці ў лішняй набытай перад святамі банкі ананасаў — а аддаць яе таму, хто знойдзе, як яе выкарыстаць.

Мы паглядзелі, чым дзеляцца беларусы пасля Новага года і перад Калядамі ў некалькіх папулярных мінскіх суполках фудшэрынгу.

 

“Шкада выкідаць”

"На Новы год прыгатавалі зашмат "селядца пад футрам". Шкада выкідаць. Забірайце на Лагойскім тракце", — вяшчае аб'ява ў адной з папулярных груп фудшэрынгу.

"Забяру. Куды пад'ехаць?" — адразу ж знаходзіцца ахвотны.

А тыя, хто не паспеў на "футра", хваляваліся нядоўга, таму што літаральна праз хвіліну ў той жа групе з'явілася аб'ява пра яшчэ адно "футра", а да яго ў дадатак належала салата з крабавымі палачкамі, "ані разу не запраўленая маянэзам".

“Отдам селёдку под шубой и полторта”: какой едой белорусы делятся в праздники
"Аддаем селядца пад футрам" / Euroradio

Гэта не дабрачынная група, а экалагічны праект. Яе стваральнікі змагаюцца з надмерным спажываннем. І забраць ежу можа хто заўгодна. Галоўнае — жаданне выратаваць смачную ежу і зберагчы яе ад смеццевага бака.

Аддаваць можна любыя прадукты харчавання добрай якасці. І пачатыя ўпакоўкі (паўпачка крупы), і тарты, і салаты ўласнага прыгатавання. Напрыклад, аўтару гэтай аб'явы спатрэбілася роўна 31 хвіліна, каб выратаваць торт!

“Отдам селёдку под шубой и полторта”: какой едой белорусы делятся в праздники
Як думаеце, колькі спатрэбілася хвілін на выратаванне гэтага торта?

Можа, вы купілі штосьці "проста паспытаць" і вам не спадабалася? Можа, вы селі на дыету, а дома захоўваецца штось "недазволенае"? Можа... ну, пра салаты вы і самі ўсё разумееце.

“Отдам селёдку под шубой и полторта”: какой едой белорусы делятся в праздники
Не спадабалася гарбата — проста аддайце каму-небудзь

Нельга аддаваць прадукты з даўно мінулым тэрмінам прыдатнасці, сапсаваныя прадукты і алкаголь. А ўсё астатняе падлягае выратаванню!

“Отдам селёдку под шубой и полторта”: какой едой белорусы делятся в праздники
Спойлер: ананас выратаваны

Важна: менавіта аддаваць, а не прадаваць. Патрабаваць наўзамен ананасаў палову тазіка салаты правілы групы забараняюць.

 

“Самі не з'ядзім нават за тры гады”

Сапраўдны бум прапаноў з'явіўся не пасля — а перад Новым годам! Беларусы пачалі гатаваць і, верагодна, ужо тады зразумелі, што пагарачыліся, схадзіўшы ў краму. Добра што ў групе заўсёды знойдуцца тыя, хто "падстрахуе", калі вы накруціце зашмат фаршу:

“Отдам селёдку под шубой и полторта”: какой едой белорусы делятся в праздники
Усе гэтыя людзі гатовыя выратаваць фарш!

А што было, калі ў групе пачалі аддаваць варэнне!

"Раздаю дзівоснае варэнне са сліваў і яблыкаў, восеньскай закаткі. Слоікаў 50 недзе. Самі столькі не з'ядзім нават за 3 гады", — піша аўтар аб'явы.

Усе 50 слоікаў варэння былі ўратаваныя цягам 12 гадзін!

А вось так выглядае класічны перадсвяточны нацюрморт у групе фудшэрынгу. Не здолеў з'есці сам? Абавязкова знойдзецца той, хто выратуе тваю ежу, таму што гэта экалагічна, а цяпер яшчэ і модна. Спадзяемся, зараз вы ведаеце, што рабіць з усімі вашымі салатамі!

“Отдам селёдку под шубой и полторта”: какой едой белорусы делятся в праздники
Перадсвяточны нацюрморт у групе фудшэрынгу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі