Да помніка Леніну ўсклалі кветкі камуністы, ФПБ і БРСМ (фота)
Афіцыйнае ўскладанне кветак да помніка Леніну ў цэнтры Мінска адбылося 7 лістапада. У цырымоніі прынялі ўдзел каля паўтысячы чалавек — прадстаўнікі афіцыйнай Камуністычнай партыі Беларусі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, БРСМ.
Акцыя з удзелам аркестра доўжылася каля 15 хвілінаў.