Дабратвор: заставацца беларусам, дзе б ты ні быў, і пашыраць беларускасць наўкол

Дабратвор: заставацца беларусам, дзе б ты ні быў, і пашыраць беларускасць наўкол

31 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Партыі БНФ, паліттэхнолаг, журналіст-фрылансер Ілля Дабратвор.

Каб выжыць, захавацца як нацыя, беларусам давядзецца адбудаваць сапраўды нацыянальную дзяржаву. Дзе адпаведнае месца зоймуць беларуская мова, гісторыя нашай краіны, яе культура. Але, каб гэты працэс не расцягнуўся на стагоддзі, нам патрэбны нацыянальна арыентаваны кіраўнік дзяржавы, перакананы Ілля Дабратвор. 

Пра тое, чаму так важнае вяртанне беларусаў да сваёй мовы, чаму не варта спадзявацца, што беларусы самі пажадаюць “беларусізавацца”, і ці не перашкодзіць прымус у гэтым пытанні, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іллёй Дабратворам

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі