"Дарожны збор" можна будзе плаціць па месяцах

"Дарожны збор" можна будзе плаціць па месяцах

Ва ўплату "дарожнага збора" плануюцца ўнесці змены. Адпаведны праект указу падрыхтавала Міністэрства фінансаў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ распавёў кіраўнік ведамства Максім Ермаловіч

Замест дзяржаўнай пошліны плануецца ўвесці плату такога ж памеру, але яна "будзе насіць непадатковы характар", кажа міністр.

Аплату "дарожнага збору" адвяжуць ад тэхагляду аўтамабіля і дазволяць выплочваць яго за месяц — гэта будзе мінімальны тэрмін. 

Уключаць "дарожны збор" у кошт паліва Мінфін не хоча. Пры ўключэнні збору ў цану паліва кошт вырасце больш чым на 10 капеек, адзначае Ермаловіч. Але пры гэтым вырастуць і іншыя кошты

"Уся гэтая нагрузка, якая складае сотні мільёнаў рублёў, праз паліва размяркоўваецца практычна на ўсе перавозныя тавары, уключаючы харчовую групу. Адпаведна, гэта прывядзе да агульнага росту коштаў на харчовыя тавары. То бок, людзі, у якіх няма аўтамабіляў, заплацяць гэты збор. У якіх ёсць аўтамабілі — заплацяць і праз паліва, і праз прадукты харчавання", — тлумачыць міністр. Па яго словах, такая сістэма будзе найменш справядлівай для грамадзян.

Канчатковае рашэнне плануюць прыняць на наступным пасяджэнні па абмеркаванні "дарожнага збору". 

Раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас прапаноўваў даваць зніжку ў 20% тым, хто аплаціць "дарожны збор" адразу за год. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі