Дар'я Домрачава стартуе ў індывідуальнай гонцы 30-й

12 лютага ў нарвежскім Холменколене на 8-м этапе Кубка свету па біятлоне пройдуць індывідуальныя гонкі. У 12.30 пачнецца жаночая гонка на 15 кіламетраў. Дар'я Домрачава выйдзе на старт 30-й, Надзея Скардзіна — 10-й, Ірына Крыўко — 42-й, Анастасія Дубарэзава — 75-й, Надзея Пісарава — 89-й. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Нагадаем, у агульным заліку Кубка свету Домрачава саступае фінцы Мякярайнен толькі 27 ачкоў.

У 16.15 пачнецца мужчынская індывідуальная гонка на 20 км. У ёй паўдзельнічаюць чатыры беларусы: Юрый Лядаў (21-ы), Уладзімір Чапелін (36-ы), Дзмітрый Дзюжаў (51-ы) і Дзмітрый Абашаў (86-ы).

Фота: AFP, Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі